BE RU EN

Беларусь на 4-м месцы ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў

  • 9.12.2025, 16:20

Пра гэта паведамляюць «Рэпарцёры без межаў».

Беларусь на 4-м месцы ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў, як сведчыць выніковы даклад праваабарончай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» за 2025 год.

Паводле дадзеных арганізацыі, у Беларусі пазбаўленыя волі 33 прадстаўнікі СМІ (Беларуская асацыяцыя журналістаў кажа пра 28).

На 1 снежня ў 47 краінах свету 503 журналісты знаходзіліся ў няволі. У тройцы лідараў «краін — турмаў для журналістаў» Кітай (121), Расія (48) і М'янма (47).

«Рэпарцёры без межаў» адзначаюць, што сітуацыя ў Расіі, Грузіі, Азербайджане, Беларусі з'яўляецца «нагляднай ілюстрацыяй сур'ёзнай небяспекі для свабоды прэсы ў краінах былога СССР».

Адзначаецца, што ў 2025 годзе па ўсім свеце загінулі 67 журналістаў. З іх па меншай меры 53 сталі ахвярамі вайны або арганізаванай злачыннасці.

Апошнія навіны