Трамп заявіў, што Крым знаходзіцца ў акіяне
- 9.12.2025, 16:17
Ужо другі раз.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ужо другі раз з лета апісаў Крым як тэрыторыю, «з усіх чатырох бакоў акружаную акіянам», і зноў назваў паўвостраў «вялізным».
На гэты раз ён расказаў пра Крым у інтэрв’ю Politico. «Ведаеце, я ў душы рыэлтар, праўда? Я вельмі добра разбіраюся ў нерухомасці. Кожны раз, калі гляджу на гэтую карту, я кажу: «О, Крым такі прыгожы. Ваў. Ён з усіх чатырох бакоў акружаны акіянам. У яго ёсць толькі невялікі ўчастак сушы, каб дабрацца да асноўнай часткі. Я маю на ўвазе, што Крым велізарны», — заявіў Трамп.
У жніўні прэзідэнт ЗША ўжо дапускаў падобную агаворку, калі падчас размовы з журналістамі параўнаў Крым па памеры з амерыканскім штатам Тэхас, шматкроць перабольшыўшы яго плошчу. Паводле яго слоў тады, Крым — гэта тэрыторыя «па памеры як Тэхас або нешта кшталту таго, пасярод акіяна, і ён выдатны». Насамрэч плошча Тэхасу перавышае 695 000 кв. км, тады як плошча Крыма складае каля 27 000 кв. км, то бок амерыканскі штат прыкладна ў 26 разоў большы за паўвостраў.