BE RU EN

Расійская спявачка Таццяна Буланава паступіла ў беларускую ВНУ

  • 9.12.2025, 16:06

На спецыяльнасць «музычнае мастацтва».

Расійская спявачка Таццяна Буланава паступіла ў беларускую ВНУ. Падрабязнасці піша «КП-Санкт-Пецярбург».

Артыстка прызналася, што ў верасні 2025 года яе залічылі на завочнае аддзяленне недзяржаўнага Інстытута сучасных ведаў А.М. Шыракова ў Мінску на спецыяльнасць «музычнае мастацтва».

Сярод выкладчыкаў ВНУ па дадзеным напрамку — народны артыст Беларусі, прафесар кафедры Мікалай Скарыкаў, музыкі Сяргей Трухановіч, Аляксей Зайцаў і іншыя.

— Гэта для душы, але і для будучага звання «Народны артыст» таксама добра. І ў прынцыпе, мне там вельмі цікавыя дысцыпліны. Мне праўда гэта вельмі падабаецца. Я нават проста сяджу ў інтэрнэце і шмат чытаю на гэтую тэму артыкулаў, — расказала выканаўца.

Апошнія навіны