BE RU EN

У Мінску знесуць 14 старых дамоў паблізу метро

  • 9.12.2025, 11:42

На іх месцы пабудуюць квартал.

У Мінску недалёка ад станцыі метро «Слуцкі гасцінец» з’явіцца новы жылы квартал для чаргавікоў — для гэтага знесуць 14 старых дамоў, паведамляе «Мінскстрой».

Новы квартал з’явіцца ў межах вуліц Пірагова і Любанскай. «Мінскстрой» ужо пачаў працу па рэалізацыі маёмасных правоў грамадзян, чые дамы трапляюць пад знос.

Для падрыхтоўкі пляцоўкі да будаўніцтва адсяляюцца 14 жылых дамоў пабудовы 1950-х гадоў, пераважна гэта сядзібныя дамы і тры двухпавярховыя шматкватэрныя дамы. На іх месцы будуць пабудаваныя новыя дамы серыі ОКПМ Мінскага дамабудаўнічага камбіната агульнай плошчай 27,8 тыс. кв. м: адна шматпавярхоўка на 13 паверхаў, другая — на 16.

Апошнія навіны