BE RU EN

Дроны СБУ вывелі з ладу газавы тэрмінал у порце Тэмрюк

  • 9.12.2025, 11:03

Ён гарэў трое сутак.

Цэнтр спецаперацый «Альфа» Службы бяспекі Украіны з дапамогай беспілотнікаў вывёў з ладу тэрмінал па перавалцы звадкаванага газу ў порце «Тэмрюк» у Краснадарскім краі РФ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы СБУ.

Адзначаецца, што пад ударам былі магутнасці таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мактрэн-Нафта», якія палалі трое сутак.

У выніку прылётаў пачаўся маштабны пажар у рэзервуарным парку: гарэлі больш за 20 рэзервуараў аб'ёмам па 200 куб. м з 30 наяўных.

Акрамя таго, дроны СБУ знішчылі чыгуначныя цыстэрны, прамежкавую заправачную ёмістасць і зліўна-наліўную эстакаду. Агульная плошча пажару склала каля 3 тысяч кв. м.

«Мактрэн-Нафта» ажыццяўляе перавалку звадкаванага газу з вагонаў і танк-кантэйнераў на спецыялізаваныя судны-газавозы. Тэрмінал быў пабудаваны ў 2008 годзе і разлічаны на перавалку 400 тысяч тон звадкаванага газу ў год.

Апошнія навіны