Камандуючы Нацгвардыі распавёў, як замежнікі ўзмацняюць абарону Украіны
- 8.12.2025, 19:37
Стала вядома, колькі ўсяго ў Нацгвардыі Украіны замежных вайскоўцаў — «да батальёна».
На баку Украіны ў вайне з Расіяй працягваюць ваяваць замежнікі. Яны паказваюць сябе вельмі нядрэнна.
Пра гэта на палях форуму Digital Defence Forum заявіў камандуючы Нацгвардыі Украіны Аляксандр Піўненка.
«У нас вельмі нядрэнна ваяваюць калумбійцы, іспанамоўныя. То бок, калі я камандзір, іспанамоўныя калумбійцы выконваюць задачы, і мы цяпер напрацоўваем практыку для таго, каб, напрыклад, два нашыя і два калумбійцы ішлі на заданне. Тады замежнікі разумеюць, што іх не кідаюць на забой, у адзін канец, груба кажучы, бо побач ёсць украінцы. І тады насамрэч вельмі нядрэнна выконваем задачы», — распавёў Піўненка.
Ён удакладніў, што ў рамках Нацгвардыі не ствараюць замежны легіён, бо для гэтага, напрыклад, патрэбны іспанамоўны камандзір. Не ўсе падраздзяленні могуць знайсці такіх камандзіраў.
«Усе брыгады Нацыянальнай гвардыі могуць набіраць замежнікаў, але ў нас пераважна працуе «Азоў», гэта 12-я брыгада і 13-я брыгада «Хартыя», — дадаў камандуючы Нацгвардыі.»
Таксама генерал распавёў, што ўсяго ў Нацгвардыі «да батальёна» замежных вайскоўцаў (да 800 чалавек).
Заўважым, што беларускія добраахвотнікі з першых дзён вайны змагаюцца з расійскімі акупантамі на баку Украіны.