На поўначы Японіі адбыўся наймацнейшы землятрус
- 8.12.2025, 17:56
Абвешчана пагроза цунамі.
У Японіі адбыўся землятрус магнітудай 7,2, паведамляе NHK.
Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў моры, прыкладна ў 80 кіламетрах на ўсход ад паўночнай часткі вострава Хонсю.
Наймацней падземныя штуршкі адчуваліся ў прэфектуры Аоморы. Пра разбурэнні і пацярпелых не паведамляецца.
Пасля землятрусу была абвешчана пагроза цунамі.
Землятрус стаў самым моцным паводле магнітуды ў Японіі з пачатку 2025 года. Да гэтага наймацнейшым быў землятрус, што адбыўся каля ўзбярэжжа прэфектуры Іватэ 9 лістапада. Яго магнітуда складала 6,8. У выніку ўтварылася невялікае цунамі. Загінулых не было.