Названыя найбольш папулярныя ў беларусаў сацсеткі
- 8.12.2025, 17:41
Хто ў лідарах?
Даследчыкі Digital 2026 таксама адказалі на пытанне, якія сацсеткі сталі найбольш запатрабаванымі ў беларусаў.
Першую пазіцыю займае TikTok — гэта самая масавая сацсетка ў жыхароў нашай краіны. Ёй карыстаюцца 7,64 млн беларусаў ва ўзросце 18 гадоў і старэй.
На другім месцы — Instagram. На канец года колькасць карыстальнікаў гэтай сацсеткі ў Беларусі складала 3,9 млн чалавек.
Тройку замыкае LinkedIn. Сацсетка, якой многія карыстаюцца для пошуку працы, сабрала 1,1 млн беларускіх карыстальнікаў.
Далей ідзе Facebook — 685 тыс. Прыхільнасць да яго ўласцівая найперш старэйшаму пакаленню.
Колькасць карыстальнікаў сацсеткі Threads, якая ў 2025-м рэзка набрала папулярнасць, у Беларусі складае каля 533 тыс.
І, нарэшце, X. Даныя сведчаць, што на канец года ў сацсетцы Ілона Маска зарэгістраваныя каля 176 тыс. беларусаў.
Зазначым, што ў міжнародным даследаванні няма даных па расійскай сацсетцы VK, якая таксама папулярная сярод беларусаў.