Шымановіч перамог на міжнародных спаборніцтвах у Дубаі
- 8.12.2025, 16:54
Беларускі плывец апярэдзіў па часе чэмпіёна Еўропы.
Беларускі плывец Ілья Шымановіч перамог на дыстанцыі 100 метраў брасам на міжнародных спаборніцтвах 28th Speedo Invitational Short Course Meet у Дубаі. 31-гадовы спартсмен паказаў вынік 55,51 секунды, паведамляе smartpress.by.
Для параўнання: на чэмпіянаце Еўропы на кароткай вадзе, які праходзіў у тыя ж дні, у польскім Любліне пераможны час нідэрландца Каспара Корбо склаў 55,85 секунды. Такім чынам, Шымановіч праплыў хутчэй.
У сезоне-2025/26 Шымановіч ужо неаднаразова падымаўся на п'едэстал этапаў Кубка свету і мае ў актыве адно золата.