У Мінску аўтобус пратягнуў пенсіянерку па асфальце
- 8.12.2025, 16:33
Жанчыну заціснула дзвярыма.
Інцыдэнт адбыўся каля прыпыначнага пункта «Нацыянальная бібліятэка», паведамілі ў ДАІ.
«Сёння раніцай 38-гадовы кіроўца аўтобуса «МАЗ», пачынаючы рух, не пераканаўся ў тым, што пасажыры завяршылі высадку, і зачыніў дзверы, пры гэтым заціснуўшы рукі 72-гадовай жанчыны, якая выходзіла з транспарту. Пасля гэтага кіроўца, не заўважыўшы пенсіянерку, пачаў рух, у выніку чаго апошнюю пратягнула некалькі метраў па асфальце, пасля чаго аўтобус спыніўся», — гаворыцца ў паведамленні.
Жанчыну даставілі ў установу аховы здароўя для абследавання.