BE RU EN

Трамп старэе

  • Алег Ельцоў
  • 8.12.2025, 15:53

Як Джарэд Кушнер і ягоная жонка Іванка вырашаюць галоўныя пытанні ў ЗША.

У ютуб-краснабаёў сёння ў трэндзе Джарэд Кушнер. Усе кінуліся абмяркоўваць: адкуль ён такі ўзяўся, што за фрукт? Хлопцы, ён увогуле зяць найбольш уплывовага чалавека ў свеце. А калі б вы ўмелі не толькі плявузгаць, але і чытаць, то напэўна вывучылі б два сусветныя бэстсэлеры, прысвечаныя Трампу ў яго першую прэзідэнцкую хадку. «Агонь і ярасць» Майкла Вулфа і «Страх» Боба Вудфорда. Абедзве кнігі не супярэчаць адна адной і абедзве адзначаюць, што ў асяроддзі Трампа гралі (і граюць сёння) адну з галоўных роляў зяць Джарэд Кушнер і ягоная жонка, яна ж дачка Трампа Іванка.

Пра другі тэрмін Трампа мы яшчэ не ўсё ведаем, але дзякуючы дзясяткам кніг пра яго першы тэрмін ведаем напэўна: Джарэд з Іванкай, якіх жыхары Белага дома называюць каротка Джарванка, гралі асноўную ролю ва ўнутраных раскладах адміністрацыі прэзідэнта Трампа. Яны настолькі ўплывовыя, што змаглі выгнаць з асяроддзя Трампа яго галоўнага ідэолага і нефармальнага лідара каманды прэзідэнта Стыва Бэнана.

З таго часу кагнітыўныя здольнасці Трампа знізіліся з аб'ектыўных біялагічных прычын. А вось Джарванка — у росквіце сваіх сарака гадоў — працягваюць руляваць прэзідэнцкай адміністрацыяй. Таму няма падстаў дзівіцца ключавой ролі Кушнера ў вырашэнні «украінскай праблемы», пазначанай як адна з прыярытэтных у новай стратэгічнай канцэпцыі ЗША, толькі што выкладзенай на 27 старонках.

Трэба ўважлівей прыгледзецца да гэтай пары і лавіць кожнае слова Джарэда Кушнера. Яно можа апынуцца вырашальным у нашым лёсе. Бо няма падстаў сумнявацца, што НАБУ выдатна выканала заданне па дакументаванні асяроддзя Зяленскага і, не выключана, яго самога. Усе гэтыя Міндзічы-Чарнышовы-Ярмакі — запеўка. Калі наш Вярхоўны і далей будзе быкаваць, то звязка Джарванка-Трамп змогуць працягнуць сеанс разаблачэнняў, і мы беззваротна страцім сівога генітальнага піяніста.

Таму чытаем разумныя кніжкі, якія ўвесь свет ужо даўно прачытаў, і сочым за кожным уздыхам усемагутнай Джарванкі.

Алег Ельцоў, Facebook

Апошнія навіны