«Шанец змяніць сваё жыццё на лепшае»
- 8.12.2025, 15:49
Ігар з Віцебска, які стаў зоркай Threads пасля аднаго паста, звольніўся з завода.
Віцеблянін Ігар Варахобаў, праславіўся дзякуючы пасту ў Threads пра тое, як ён «бухі ідзе дадому», звольніўся з завода. Пра гэта ён паведаміў у сацсетцы.
«Вось і скончыўся чарговы этап майго жыцця. Пара рухацца далей. Рашэнне звольніцца было прынята яшчэ месяц таму і ніяк не звязана з апошнімі падзеямі ў маім жыцці. Але гэта шанец, шанец змяніць сваё жыццё на лепшае. І я ўдзячны вам усім за яго», — напісаў малады чалавек.
Ён не ўдакладніў, чым мае намер займацца пасля звальнення з завода.