BE RU EN

Ля Маскоўскага НПЗ выбудаваліся натоўпы замежных рабочых

  • 8.12.2025, 11:39

Расіян утылізуюць на вайне, а іх месцы на заводах займаюць мігранты з Азіі.

У раёне Капотні каля Маскоўскага нафтаперапрацоўчага завода зафіксаваныя чэргі з замежных рабочых, якія прыбылі для працы на прадпрыемстве.

Як паведамляе «Цензор.НЕТ», відэазапіс, на якім зафіксаваная доўгая чарга выхадцаў з азіяцкіх краін, што працуюць на прадпрыемстве, апублікаваны ў сацыяльных сетках.

«Капотня, Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод. Тут утварылася цэлая чарга з «замежных спецыялістаў». Новыя гаспадары Расіі з Індыі, В'етнама, Афганістана, Узбекістана і іншых «дружалюбных» краін РФ прызваны замяніць расійскіх ванюшак, якіх натоўпамі утылізуюць ва Украіне. Хітры план Пуціна ў дзеянні. Вайна да апошняга расіяніна!», — адзначае ў каментары аўтар публікацыі.

Апошнія навіны