ДАІ абвясціла паляванне на маршруткі
- 8.12.2025, 11:09
Інспектары пачнуць татальныя праверкі па ўсёй Беларусі.
З 8 па 12 снежня ДАІ правядзе па ўсёй краіне прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі перавозак пасажыраў маршрутнымі мікрааўтобусамі, паведамляе ГУ ДАІ МУС.
Наряды ДПС нададуць падвышаную ўвагу выпадкам эксплуатацыі няспраўнага транспарту, наяўнасці і стану зімовых шын, выяўленню парушэнняў правілаў манеўравання і абгону, перавышэння хуткасці, праезду на забараняльны сігнал святлафора.
Таксама на асаблівым кантролі выкарыстанне рамянёў бяспекі і перавозка пасажыраў у адпаведнасці з колькасцю пасадачных месцаў.
— Да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягнутыя кіраўнікі суб'ектаў гаспадарання, якія парушылі ўстаноўлены парадак выпуску вадзіцеляў або накіравалі на маршрут тэхнічна няспраўны транспарт, — папярэдзілі ў ГУ ДАІ МУС.