Беспілотнікі паралізавалі працу многіх аэрапортаў Расіі
- 8.12.2025, 8:11
Ад Валгаграда да Масквы.
РФ падвергнулася масіраванай атацы беспілотнікаў у ноч на 8 снежня. На фоне атакі беспілотнікаў прыпынялі працу аэрапорты Валгаграда, Саратава, Тамбова, Пензы, Калугі і Пскова.
Таксама абмежаванні ўводзілі ў маскоўскіх паветраных гаванях — Жукоўскім, Дамадзедаве і Внукаве. На момант публікацыі меры знятыя.
У Растоўскай вобласці мінулай ноччу беспілотнікі атакавалі Чарткоўскі, Шолахаўскі, Бокаўскі, Мілераўскі і Верхнядонскі раёны. Беспілотнікі пашкодзілі ЛЭП, з-за чаго некалькі населеных пунктаў засталіся без святла.