BE RU EN

Прэзідэнт Славакіі Пелегрыні ўнесены ў базу «Міратворца»

  • 7.12.2025, 23:15

Палітыка назвалі агентам уплыву Крамля ў ЕС.

Прэзідэнт Славакіі Петер Пелегрыні трапіў у базу «Міратворац». Датай унясення адзначаецца 6 снежня 2025 года.

Характарызуючы Пелегрыні, сайт называе яго «агентам уплыву РФ у краінах Еўрапейскага саюза», які «адмаўляе суверэннае права Украіны на абарону ад расійска-фашысцкіх захопнікаў».

«Вядомы як прарасійскі палітык, які падтрымлівае цесныя сувязі з Расіяй і асабіста з ваенным злачынцам Пуціным, крытыкуючы санкцыі і ваенную дапамогу Украіне, рэгулярна агучвае тэзісы ваеннага злачынцы Пуціна, з'яўляецца важным саюзнікам Масквы ў ЕС, падкрэсліваючы агульныя інтарэсы і палітычную блізкасць, асабліва ў святле яго антызаходняй рыторыкі», — гаворыцца на сайце.

6 снежня Пелегрыні заявіў у інтэрв'ю STVR, што Еўрапейскі саюз павінен спыніць ваенную падтрымку Украіны, таму што гэта нібыта працягвае вайну.

Апошнія навіны