BE RU EN

Мінскі Дзед Мароз пасяліўся ў заапарку

  • 7.12.2025, 17:44

За навагодні візіт да яго давядзецца заплаціць не менш за 42 рублі.

Зімой 2025 года домік Дзеда Мароза ў Мінску вырашылі адкрыць на тэрыторыі Мінскага заапарка, піша Telegraf.news. Гэта адбудзецца 25 снежня. Працаваць ён будзе толькі да 30 снежня з 10:00 да 17:00.

«Для добрага чараўніка ўжо ўсё гатова: сапраўдны казачны домік, прыбраная прыгажуня-ёлка, разьбяны трон і ягоныя верныя сябры і памочнікі. Дзед Мароз абавязкова надасць увагу кожнаму дзіцяці і павіншуе ўсіх з надыходзячым Новым годам», — паабяцалі ў заапарку.

Зразумела, дарыць свята Дзед Мароз з заапарка будзе не бясплатна. Кошт наведвання доміка з віншаваннем (для дзяцей): 25 рублёў (віншаванне + падарунак).

Варта памятаць, што каб дабрацца да доміка, спатрэбіцца дадаткова заплаціць за ўваход у заапарк — 17 рублёў.

Такім чынам, паход да Дзеда Мароза абыдзецца мінімум у 42 рублі на дзіця, плюс квіткі для дарослых, якія суправаджаюць.

Апошнія навіны