BE RU EN

Украінскія вайскоўцы ўзялі ў палон расійскую пяхоту на Пакроўскім напрамку

  • 7.12.2025, 15:14

З дапамогай дрона з гучнагаварыцелем.

На пачатку снежня украінскія абаронцы 42-й асобнай механізаванай брыгады ўзялі ў аператыўнае атачэнне групу расійскай пяхоты на Пакроўскім напрамку.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, байцы з дапамогай дрона з гучнагаварыцелем правялі вайскоўцаў РФ да сваіх пазіцый, каб яны здаліся ў палон Узброеным Сілам Украіны.

Паводле слоў ваенных, падчас руху акупантаў да пазіцый Сілаў абароны рашысты спрабавалі абстрэльваць сваіх жа паплечнікаў — адкрывалі агонь з артылерыі, мінамётаў і выкарыстоўвалі FPV-дроны.

Відэа гэтага эпізоду байцы апублікавалі ў сацыяльных сетках.

Апошнія навіны