Дроны ўдарылі па расійскім Энгельсе: мясцовая нафтабаза ў агні
- 7.12.2025, 9:40
У горадзе таксама размешчаны стратэгічны аэрадром.
У ноч на 7 снежня ўдарныя беспілотнікі атакавалі расійскі горад Энгельс Саратаўскай вобнасці, дзе размешчаны адзін з аэрадромаў, з якога ўзлятаюць расійскія знішчальнікі і бамбардзіроўшчыкі, якія атакуюць Украіну ракетамі.
Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што БПЛА паразілі мясцовую нафтабазу, піша тэлеграм-канал «Exilenova+».
«Энгельс, Саратаўская вобласць, мясцовыя жыхары паведамляюць, што гарыць нафтабаза», — гаворыцца ў падпісе да відэа, на якім зафіксаваны момант атакі беспілотніка.
Перад гэтым губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін папярэджваў пра пагрозу БПЛА для рэгіёна.
«Лакальна ў месцах магчымай пагрозы могуць працаваць сістэмы апавяшчэння. Усе экстрэнныя службы прыведзены ў поўную гатоўнасць», — напісаў Бусаргін.
Аднак пасля таго, як дроны ўдарылі па Энгельсе, Бусаргін не рабіў новых заяў.
На момант публікацыі матэрыялу ўкраінскі бок таксама не каментаваў атакі беспілотнікаў па Саратаўскай вобласці.