Відовішчнае трапленне ракеты IRIS-T у расійскі Shahed паказалі на відэа
- 6.12.2025, 21:47
Паветраная атака была адбіта сёння ўначы.
6 снежня Расія нанесла чарговы масіраваны ракетна-дронны ўдар па Украіне, падраздзяленні супрацьпаветранай абароны Паветранага камандавання «Захад» змаглі збіць 13 крылатых ракет праціўніка і 39 ударных БПЛА.
Эпізод працы баявой абслугі ЗРК IRIS-T SLS, атрыманага ад Германіі, прадэманстравалі ў сеціве.
На відэа, апублікаваным у Telegram-канале «Украіна 365», можна ўбачыць момант запуску ракеты, якая паражае ў небе расійскі Shahed-136/«Гербера».
«Гэта пяты, мэта знішчана, 6 снежня 05:52», — падкрэсліў ваенны ЗСУ за кадрам.
Як паведамілі ў ЗСУ, падчас начной атакі ўсяго ўдалося знішчыць 585 БПЛА тыпу Shahed/«Гербера» і іншых мадэляў, 29 крылатых ракет і 1 балістычную ракету.