У Трампа зрабілі новую заяву пра магчымасць міру паміж Украінай і РФ
- 6.12.2025, 20:01
Вядзецца «шматпланавая праца».
Украіна і Расія цяпер нібыта «бліжэй, чым калі-небудзь» да заключэння мірнага пагаднення аб спыненні вайны. Вядзецца шматпланавая праца, у якой бяруць удзел таксама Злучаныя Штаты.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву пасла ЗША пры НАТА Мэцью Уітакера падчас форуму ў горадзе Доха ў Катары.
«Ведаеце, мы блізкія да міру. Мы бліжэй, чым калі-небудзь», — сказаў ён у адказ на пытанне, калі ўжо будзе падпісана мірнае пагадненне паміж Украінай і РФ.
Пры гэтым Уітакер нагадаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што цяпер ёсць «складаная сітуацыя». Абодва бакі, паводле слоў пасла, літаральна «круцяць носам» і адмаўляюцца ад кампрамісу.
«Не варта заходзіць на паўдарогі ў мясную краму, дзе робяць каўбасу, і скардзіцца, што вам гэта не падабаецца… Як па мне, мы ўсе на адной хвалі. З дзяржаўным сакратаром Рубіа, задзейнічаным у працэсе, я цалкам упэўнены, што ўсе перспектывы будуць разгледжаныя, але ў той жа час нам трэба высветліць, ці наагул можна дасягнуць пагаднення», — адзначыў ён.
Уітакер пацвердзіў, што ўсё, што было выкладзена ў так званым «мірным плане ЗША» з 28 пунктаў, цяпер падзелена на чатыры асобныя трэкі. А НАТА, Еўрапейскі саюз — яны працуюць асобна ад мірнага працэсу па вайне ва Украіне і ад перамоваў непасрэдна паміж ЗША і Украінай.
«Усе гэтыя трэкі цяпер рухаюцца паралельна, у рэальным часе», — дадаў ён.