BE RU EN

У Расіі завылі Z-патрыёты

  • 6.12.2025, 17:53

Падтрымка вайны імкліва абвалілася.

Журналіст Дзяніс Казанскі паведаміў, што цікавасць расіян да вайны супраць Украіны абвалілася да мінімальных значэнняў. Пра гэта сведчаць каментары саміх Z-патрыётаў РФ.

Вялікі Z-канал напярэдадні паскардзіўся на рэзкае падзенне збораў на патрэбы расійскай арміі і агульнае зніжэнне цікавасці да публікацый пра так званую «СВА».

Паводле яго прызнання, нават сярод прарэжымных падпісчыкаў прыкметнае выгаранне, а сама вайна, развязаная Расіяй, надакучыла ўжо нават яе прыхільнікам.

Адміністратар канала адкрыта піша, што дроны для фронту падаражэлі да 250–270 тысяч рублёў, але сабраць грошы нават на адзін экзэмпляр становіцца амаль нерэальна ў цяперашніх умовах. Ён адзначае, што з больш як мільённай аўдыторыі актыўнымі застаюцца толькі каля 10%, а за суткі публікацыі чытаюць прыкладна 100 тысяч чалавек.

Паводле яго слоў, падзенне ахопаў і адпіскі робяць зборы бессэнсоўнымі: цікавасць да «СВА» імкліва знікае. З-за гэтага аўтары Z-рэсурсу сур'ёзна гавораць пра магчымасць закрыцця збораў, прызнаючы, што ўжо не могуць сабраць нават на адзін дрон.

Пры гэтым яны працягваюць звяртацца да расійскага бізнесу з просьбай дапамагчы, але гэта выглядае, хутчэй, як адчайная спроба ўтрымацца на плаву.

Апошнія навіны