ФІФА ўручыла Трампу прэмію міру
- 5.12.2025, 21:54
Цырымонія адбылася падчас жараб'ёўкі групавога этапу ЧС-2026 па футболе.
Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціно узнагародзіў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прэміяй міру, якую арганізацыя нядаўна заснавала.
Гэта адбылося падчас жараб'ёўкі групавога этапу чэмпіянату свету па футболе 2026 года, якая праходзіць у Цэнтры выканальніцкіх мастацтваў імя Джона Кэнэдзі ў Вашынгтоне.
Знак прэміі ўяўляе сабой даволі масіўны кубак у выглядзе чатырох кісцей рук у натуральную велічыню, якія канчыкамі пальцаў трымаюць зямны шар. Раней не паведамлялася, як ён будзе выглядаць.
Трамп, атрымліваючы прыз, заявіў, што для яго гэта быў найвялікшы гонар у жыцці.