Макрон уцёк ад супрацоўнікаў службы бяспекі Кітая, каб пагутарыць са студэнтамі
- 5.12.2025, 19:28
Відэафакт.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон уцёк ад супрацоўнікаў службы бяспекі Кітая падчас дзяржаўнага візіту, каб пагутарыць з натоўпам студэнтаў. Пра гэта паведаміў тэлеканал BFMTV.
«Макрон скарыстаўся магчымасцю пагутарыць з публікай каля Сычуаньскага ўніверсітэта ў Чэнду. Гэта нечаканая і нетыповая для Кітая сустрэча здзівіла службу бяспекі краіны, якая прымала візіт», — гаворыцца ў матэрыяле.
На апублікаваных кадрах бачна, як Макрон бяжыць да натоўпу людзей, што стаяць воддаль. Следам за французскім лідарам бягуць супрацоўнікі кітайскай службы бяспекі. Паводле звестак журналістаў, гэта адбылося 5 снежня, у апошні дзень візіту Макрона ў Кітай.