Літоўская армія атрымала супрацьтанкавыя гранатамёты найноўшага пакалення
- 5.12.2025, 17:30
Кошт замовы — $14 мільёнаў.
Міністэрства абароны Літвы паведаміла пра паступленне на ўзбраенне новых супрацьтанкавых гранатамётаў Carl-Gustaf M4 RD. Кантракт коштам каля 14 млн еўра на іх закупку быў падпісаны напрыканцы мінулага года.
Найноўшая мадэль M4 RD карацейшая і лягчэйшая за папярэднія версіі Carl Gustav, што робіць яе прасцейшай і зручнейшай у выкарыстанні.
Carl-Gustaf M4 (CGM4) — гэта сучасная шведская 84-мм шматразовая супрацьтанкавая гранатамётная сістэма ад кампаніі Saab, што належыць да чацвёртага пакалення, лягчэйшая (каля 7 кг) і больш кампактная за папярэднікаў дзякуючы тытанавай устаўцы і вугляпластыкаваму кажуху, мае планку Пікатіні для ўстаноўкі сучасных прыцэлаў, магчымасць насіць у зараджаным стане і лічыльнік стрэлаў, а таксама мноства тыпаў боепрыпасаў, у тым ліку перспектыўныя з праграмуемым падрывам і сістэмай захопу мэты, што робіць яе ўніверсальнай зброяй для барацьбы з бранятэхнікай, жывой сілай і для пастаноўкі перашкод.