32-гадовага беларуса затрымалі ў Польшчы за кантрабанду цыгарэт з дапамогай метэазондаў
- 5.12.2025, 16:16
Кошт канфіскаваных цыгарэт — больш за $27500.
Супрацоўнікі Аператыўна-следчага ўпраўлення Службы нацыянальнай бяспекі Польшчы сумесна з памежнікамі спынілі легкавы аўтамабіль падчас выканання службовых абавязкаў каля Бялай-Падляскі. Двое мужчын перавозілі ў багажніку некалькі пачкаў кантрабандных беларускіх акцызных цыгарэт на суму больш за 100 000 злотых. Цыгарэты былі дастаўлены ў Польшчу з дапамогай метэазонду. Вадзіцель і пасажыр былі затрыманыя супрацоўнікамі, паведамляецца на (сайце https://www.nadbuzanski.strazgraniczna.pl/nos/aktualnosci/69406,Wschodni-wiatr-i-balon-z-papierosami.htmlhttps://www.nadbuzanski.strazgraniczna.pl/nos/aktualnosci/69406,Wschodni-wiatr-i-balon-z-papierosami.html.
Затрыманыя — 38-гадовы грамадзянін Польшчы і 32-гадовы грамадзянін Беларусі. Абодвум будуць прад'яўленыя абвінавачанні ў кантрабандзе цыгарэт і ў кіраванні паветраным суднам з парушэннем правілаў паветранага руху, якія дзейнічаюць у адпаведным раёне. Гэтыя правапарушэнні караюцца штрафам і пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў. Акрамя таго, грамадзяніну Беларусі будзе забаронены ўезд у краіну на пяць гадоў.