Netflix набыў Warner Bros
- 5.12.2025, 16:23
За $83 мільярды.
Кампанія Netflix заключыла пагадненне аб набыцці Warner Bros. Discovery на прыкладна 82,7 мільярда долараў ЗША (27,75 долара за акцыю WBD), гаворыцца ў прэс-рэлізе Netflix у пятніцу, 5 снежня.
Netflix абвясціла пра заключэнне канчатковага пагаднення, паводле якога кампанія набудзе Warner Bros., уключаючы яе кіна- і тэлевізійныя студыі HBO Max і HBO.
Чакаецца, што здзелка будзе закрытая на працягу 12−18 месяцаў, у прыватнасці, пасля выдзялення падраздзялення глабальных сетак WBD, Discovery Global, у новую публічную кампанію, якое павінна быць завершана ў трэцім квартале 2026 года.
Рада дырэктараў Netflix і WBD аднагалосна ўхваліла пагадненне. У рэлізе адзначаецца, што Netflix захавае бягучую дзейнасць Warner Bros.