BE RU EN

Пра гэта Трампу абавязкова нагадаюць

  • Валерый Чалы
  • 5.12.2025, 16:12

У прынцыпе, пакуль усё прадказальна.

Крамлёўцы перакідваюць мяч на бок перамоўнай групы Дональда Трампа, каб ён прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму: «Ці бярыце гэтую трохі прычасаную формулу прымушэння Украіны Ушакова – Дзмітрыева, ці змагайцеся яшчэ ўсю зіму». То бок паставяць перад выбарам: «або – або».

Для гэтага створаць адпаведныя ўмовы. Сустрэчу прапануюць на сваёй тэрыторыі. Гэта будзе выглядаць як ультыматум. Прэзідэнт Трамп не вельмі спадзяецца, што ўдасца гэта праціснуць. Але калі ўдасца, то яму гэта падыходзіць.

Што можа цяпер зрабіць украінская перамоўная група?

Цягнуць час сэнсу няма. Але падрыхтаваць альтэрнатыўную дарожную карту трэба неадкладна!

Каб прадэманстраваць рэалістычнасць імкнення да міру, а не яго імітацыю, расійскі бок павінен пагадзіцца хаця б на тры пазіцыі, якія могуць разблакаваць (хутчэй – насамрэч распачаць) перамовы:

першая – безумоўнае спыненне агню;

другая – вяртанне целаў загінулых і вызваленне палонных (усіх на ўсіх);

трэцяя – забеспячэнне вяртання вывезеных на тэрыторыю акупанта грамадзян Украіны (перш за ўсё дзяцей).

Калі гэтага пасярэднік (ЗША) не можа дабіцца і лічыць, што можна ціснуць толькі на бок, які пацярпеў ад агрэсіі, – дык гэта вельмі слабая пазіцыя, што шкодзіць рэнамэ асабіста прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Пра гэта яму абавязкова нагадаюць у Кангрэсе, які ўжо пачынае рыхтавацца да прамежкавых выбараў, а кангрэсменам не патрэбна такое рашэнне, якое паставіць рэспубліканцаў у слабую пазіцыю.

Адзіны выхад – узмацненне перамоўнай пазіцыі Украіны і ўплыву ЗША. Трэба спыніць прымушаць да нерэалістычных саступак бок, што пацярпеў ад агрэсіі, і нарэшце пачаць рэальна ціснуць на агрэсара!

Валерый Чалы, «Фэйсбук»

Апошнія навіны