BE RU EN

У Гродне затрымалі высокапастаўленага лукашыста

  • 5.12.2025, 15:03

Ён адкрыта падтрымліваў рэпрэсіі.

Гендырэктара «Гроднаэнерга» Віктара Жука затрымалі за карупцыю. Гэта адбылося некалькі тыдняў таму, піша выданне hrodna.life са спасылкай на ўласныя крыніцы. Таксама чыноўніка знялі з пасады.

Імя Віктара Жука ўжо знікла з афіцыйнага сайта ведамства. Новага гендырэктара пакуль што не прызначылі.

Віктара Жука прызначылі кіраўніком «Гроднаэнерга» ў 2020 годзе. Агулам у гродзенскай энергасістэме ён працуе з 1993 года. Як адзначае праект luka.zone, чыноўнік «падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі».

Падчас пратэстаў 2020 года работнікі трох філіялаў «Гроднаэнерга» выказалі салідарнасць з удзельнікамі мірных пратэстаў і напісалі зварот да гарадскіх уладаў. Яны прасілі аб правядзенні паўторных сумленных выбараў.

Апошнія навіны