BE RU EN

Ці варта чакаць чаргаў у абменніках?

  • 5.12.2025, 14:16

Долар у Беларусі зноў абнавіў мінімум.

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) у пятніцу, 5 снежня, курс долара апусціўся да ўзроўню, які апошні раз назіраўся два з паловай гады таму — фактычна да значэнняў сярэдзіны 2023 года. Аналагічна прасеў і еўра, наблізіўшыся да мінімальных значэнняў амаль за сем месяцаў.

Курсы валют па выніках таргоў:

1 долар — 2,8767 рубля (-0,66%, –1,90 капейкі),

1 еўра — 3,3575 рубля (-0,52%, –1,75 капейкі),

100 расійскіх рублёў — 3,7845 рубля (+0,58%, +2,18 капейкі),

10 кітайскіх юаняў — 4,0640 рубля (-0,71%, –2,90 капейкі).

Цяпер застаецца назіраць, ці справакавае такі нізкі курс долара новыя чаргі ў абменных пунктах. Год таму ўсё было наадварот: у снежні 2022-га людзі выстройваліся ў чаргі з-за рэзкага росту амерыканскай валюты.

Апошнія навіны