BE RU EN

Зяленскі анансаваў рашэнне аб пераемніку Ермака

  • 5.12.2025, 0:59

Кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны будзе прызначаны ў найбліжэйшы час.

Рашэнне адносна таго, хто стане новым кіраўніком Офіса Прэзідэнта Украіны замест звольненага Андрэя Ермака, будзе абвешчана ў найбліжэйшы час. Пра гэта паведаміў кіраўнік дзяржавы Уладзімір Зяленскі у вячэрнім відэазвароце.

«Сёння правёў дадатковыя сустрэчы з кандыдатамі на пасаду новага кіраўніка Офіса Прэзідэнта. У найбліжэйшы час будзе рашэнне аб новым кіраўніку Офіса», — адзначыў ён (цытата паводле «РБК-Украіна»).

Прэзідэнт Украіны абвясціў пра адстаўку кіраўніка свайго Офіса ўвечары 28 лістапада, раніцай таго ж дня ў Ермака прайшлі вобшукі.

Апошнія навіны