BE RU EN

Лідары Руанды і ДР Конга падпісалі мірнае пагадненне

  • 4.12.2025, 23:56

У прысутнасці прэзідэнта ЗША.

Прэзідэнты Руанды і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДРК) Поль Кагаме і Фелікс Чысекеды у прысутнасці амерыканскага лідара Дональда Трампа падпісалі ў Вашынгтоне мірнае пагадненне.

Прэзідэнт ЗША сустрэўся з афрыканскімі калегамі ў Авальным кабінеце за зачыненымі дзвярыма, а пасля адбыліся трохбаковыя перамовы, якія завяршыліся цэрэмоніяй падпісання дакумента ў Інстытуце міру, недалёка ад Белага дома.

«Мы ўрэгулюем вайну, якая працягвалася дзесяцігоддзямі», — адзначыў Трамп.

Амерыканскі лідар заявіў пра новую эру супрацоўніцтва і гармоніі паміж дзяржавамі. Пры гэтым прэзідэнтаў афрыканскіх краін ён назваў цудоўнымі людзьмі.

Апошнія навіны