BE RU EN

Прэзідэнт «Барселоны»: Я не буду такім, як Пуцін або Мадура

  • 4.12.2025, 22:44

Жуан Лапорта заявіў, што не будзе балатавацца на трэці тэрмін запар.

Прэзідэнт «Барселоны» Жуан Лапорта заявіў, што не будзе балатавацца на трэці тэрмін запар.

Лапорта займае сваю пасаду з 2021 года. Наступныя выбары пройдуць у 2026-м, перадае Mundo Deportivo.

«Калі мы правядзём выбары? Калі прыйдзе час, у перыяд з 15 сакавіка па 15 чэрвеня. Напрыканцы студзеня мы абяром найлепшую дату для клуба. Цяпер мы сканцэнтраваныя на паўсядзённым кіраванні клубам, перш за ўсё думаем пра каманду.

Мы пакуль не ведаем [дату выбараў]. Нам трэба паглядзець, як каманда выступіць у Кубку і Ла Лізе. Выбарчы працэс стварае для клуба пэўны стрэс. Мы не хочам нашкодзіць камандзе.

Я не буду такім, як Пуцін або Мадура. Прэзідэнты могуць займаць сваю пасаду два тэрміны запар, але не больш. Я меў бы магчымасць балатавацца яшчэ раз, але не планую гэтага рабіць. Гэта было б непрымальна», — сказаў Лапорта.

Апошнія навіны