Беларус Шкурын адзначыўся голам у Кубку Польшчы
- 4.12.2025, 21:10
Наш суайчыннік дапамог «Катовіце» перамагчы «Ягелонію».
Сёння адбыўся матч 1/8 фіналу Кубка Польшчы, у якім «Катовіце» прымаў «Ягелонію».
Беларускі форвард Ілля Шкурын («Катовіце») адзначыўся голам. Футбаліст паразіў вароты суперніка на 51-й хвіліне сустрэчы.
«Катовіце» перамаглі «Ягелонію» з лікам 3:1.