Віктар Ганчарэнка можа ўзначаліць зборную Беларусі па футболе
- 4.12.2025, 20:04
Сёння нацыянальную зборную пакінуў іспанец Карлас Алос.
Сёння Беларуская федэрацыя футбола абвясціла пра завяршэнне супрацоўніцтва з Карласам Алосам, які ўзначальваў зборную Беларусі з жніўня 2023 года.
Паводле інфармацыі журналіста Анара Ібрагімава, 48‑гадовы Віктар Ганчарэнка блізкі да прызначэння ў зборную Беларусі.
Як трэнер Віктар Ганчарэнка — 6‑разовы чэмпіён Беларусі (усе тытулы заваяваў з БАТЭ) і 11 разоў прызнаваўся лепшым трэнерам года ў нашай краіне, а з 2013 года працаваў у Расіі, узначальваў ЦСКА, «Краснадар», «Кубань», «Уфу», «Урал». Апошнім клубам быў «Пари НН».
Таксама сёння паведамлялася, што Ганчарэнка можа ўзначаліць азербайджанскі «Нефтчы».