BE RU EN

Пёс трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса з-за доўгага языка

  • 4.12.2025, 19:50

Даўжыня яго языка — 19,9 см.

Пёс з ЗША па мянушцы Оззі афіцыйна стаў новай зоркай Кнігі рэкордаў Гінеса, атрымаўшы тытул уладальніка самага доўгага языка сярод жывых сабак. Даўжыня яго языка, які амаль заўсёды звісае з пашчы, складае 19,9 см, піша UPI.

Анджэла Пік — гаспадыня Оззі — расказала, што незвычайна доўгі язык быў у Оззі з самага нараджэння. Нягледзячы на ўнушальныя памеры, з медыцынскага пункту гледжання ў пса ўсё ў парадку.

«Мы некалькі разоў паказвалі яго ветэрынару, і ніякіх праблем з зубамі або чымсьці падобным няма — ён проста ненармальна доўгі!» — патлумачыла яна.

Цікава, што, насуперак чаканням, Оззі не вылучаецца падвышаным слінацёкам і нават не вельмі любіць аблізвацца.

«Ён не цалуецца — ён проста лезе табе ў твар, ласкавіцца і трэцца носамі, але насамрэч амаль нічога не аблізвае!» — з усмешкай адзначыла Анджэла.

Апошнія навіны