BE RU EN

Прэм'ер Польшчы прадставіць Сейму тэрміновую інфармацыю аб бяспецы

  • 4.12.2025, 19:19

Інфармацыя будзе сакрэтнай.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы X, што плануе 5 снежня прадставіць Сейму тэрміновую сакрэтную інфармацыю аб бяспецы.

«Я звярнуўся да спікера Уладзімежа Чажаста з просьбай засакрэціць першы пункт парадку дня пятнічнага пасяджэння Сейма, на якім я прадставлю тэрміновую інфармацыю, якая датычыцца бяспекі дзяржавы», — напісаў палітык.

Апошнія навіны