Лявон Вольскі і Павал Трыпуць запрашаюць на калядныя канцэрты
- 4.12.2025, 18:34
Яны адбудуцца ў пяці польскіх гарадах.
Вядомыя беларускія музыкі Лявон Вольскі і Павал Трыпуць запрашаюць беларусаў Польшчы на пяць калядных канцэртаў.
«У гэтым святочным туры мы падаруем вам, шаноўныя госці, магію беларускага космасу з цудоўнымі песнямі, якія вяртаюць адчуванне дому, надзеі і святла», — распавялі сайту Charter97.org арганізатары.
Канцэрты адбудуцца:
7.12 — Пазнань
11.12 — Уроцлаў
12.12 — Кракаў
19.12 — Беласток
20.12 — Варшава
Квіткі можна набыць па спасылцы.