BE RU EN

Расіяне скардзяцца на прадпрыемства Упраўлення справамі Аляксандра Лукашэнкі

  • 4.12.2025, 18:03

У ягонай прадукцыі знайшлі кішачную палачку.

Расійская федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Расельгаснагляд) звярнулася ў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгаспраду Беларусі з просьбай змяніць статусы шасці беларускіх прадпрыемстваў. У іх прадукцыі знайшлі антыбіётыкі, шкодныя бактэрыі і дражджы, вынікае з нядаўняга ліста ведамства.

З 4 снежня статус «часова абмежавана» ў сувязі з паўторным выяўленнем неадпаведнасцяў прапануецца прызначыць ААТ «Аляксандрыйскае» (каўбасны цэх па вытворчасці мясапрадуктаў і каўбасных вырабаў).

ААТ «Аляксандрыйскае» ўваходзіць у склад аграпрамысловага холдынгу Упраўлення справамі Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны