BE RU EN

Канец расійскай касманаўтыкі?

  • 4.12.2025, 21:58

РФ больш не можа прэтэндаваць на ролю касмічнай дзяржавы.

Заходнія санкцыі сур'ёзна ўдарылі па расійскай касмічнай галіне, паставіўшы пад пытанне яе тэхналагічную будучыню і ўдзел у ключавых міжнародных праектах. Страціўшы доступ да заходняй электронікі, праграмнага забеспячэння і камплектуючых, «Раскасмас» сутыкнуўся з сістэмным крызісам, які ўсё складаней хаваць, піша The National Interest (пераклад — сайт Charter97.org).

Пасля 2022 года былі замарожаныя сумесныя праграмы з Еўропай і ЗША, уключаючы місію ExoMars і пускі ракет «Саюз» з касмадрома Куру. Расія таксама абвясціла пра магчымы выхад з праекта Міжнароднай касмічнай станцыі. Эксперты ўсё часцей кажуць, што без заходніх тэхналогій і фінансавання далейшае існаванне МКС у яе цяперашнім выглядзе апынаецца пад пагрозай.

Імпартазамяшчэнне прасоўваецца павольна. Паводле афіцыйных дадзеных, толькі каля 60% заходніх кампанентаў удалося замяніць, пры гэтым новыя спадарожнікі саступаюць па якасці папярэднім мадэлям. Галіна вымушаная выкарыстоўваць старэючыя апараты, што павялічвае рызыкі адмоваў на арбіце.

Расія запусціла з касмадрома Байканур пілотаваны карабель «Саюз МС-28». Старт быў паспяховы, аднак пры гэтым падчас запуску была пашкоджаная стартавая пляцоўка — адзіная ў Расіі для адпраўкі людзей у космас.

Хаця Масква спрабуе кампенсаваць страты за кошт супрацоўніцтва з Кітаем, Іранам і краінамі Афрыкі, гэта не замяняе страчаных заходніх тэхналогій. Эксперты адзначаюць: без доступу да перадавых кампанентаў расійская касмічная праграма рызыкуе надоўга завязнуць на ўзроўні мінулых дзесяцігоддзяў.

Фактычна санкцыі не проста абмежавалі даходы «Раскасмасу», але і паставілі пад сумнеў яго здольнасць заставацца паўнавартасным гульцом у сусветнай касманаўтыцы.

Апошнія навіны