BE RU EN

Пошта Чэхіі перастала працаваць з Беларуссю

  • 4.12.2025, 16:45

Спынены прыём адпраўленняў у нашу краіну.

Пошта Чэхіі з 1 снежня перастала прымаць адпраўленні ў Беларусь. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні ведамства, на якое звярнула ўвагу «Радыё Свабода».

Беларускія карыстальнікі ў чэшскіх супольнасцях таксама паведамляюць пра падобныя выпадкі. Адзін з іх напісаў: «Учора прыйшла на пошту адправіць паштоўку ў Беларусь да Новага года. Яе не прынялі — сказалі, што з’явіўся новы ўказ, які забараняе адпраўку лістоў у РБ. Сістэма таксама не прапусціла: краіна Беларусь заблакаваная».

Нагадаем, што летась Чэхія ўвяла бестэрміновую забарону на выдачу віз і відаў на жыхарства грамадзянам Беларусі і Расіі.

Апошнія навіны