У Фаніпалі будуць вырабляць віскі
- 4.12.2025, 13:27
Нібыта па шатландскай тэхналогіі.
У Фаніпалі ідзе будаўніцтва завода «Вінакурня «Саюз», які стане першым у краіне прадпрыемствам па выпуску прэміяльных дыстылатаў поўнага цыклу. Запуск запланаваны на 2026 год. Гэты праект, як лічаць яго аўтары, можа зрабіць горад адным з цэнтраў прамысловага турызму, піша fanipol.by.
Асноўная асаблівасць фаніпальскай вытворчасці, як пішуць дзяржаўныя СМІ, — класічная шатландская тэхналогія з выкарыстаннем медных аламбікаў. Такое абсталяванне ўнікальнае для Беларусі. Яно дазволіць вырабляць асаблівыя спірты, якія пасля вытрымкі ў дубовых бочках стануць асновай для віскі і іншых напояў.
Раней свой віскі беларусам абяцала Акадэмія навук.