Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на заўтра
- 4.12.2025, 13:01
Зіма затрымліваецца.
Сіноптыкі распавялі пра дажджы і +8 градусаў у Беларусі ў пятніцу, 5 снежня. Пра гэта паведамляе партал pogoda.by.
Згодна з прагнозам сіноптыкаў, у краіне будзе воблачнае надвор'е, уначы і раніцай часамі пройдуць дажджы, а ўдзень месцамі — невялікія дажджы. Таксама магчымы туман.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні. Тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў.