BE RU EN

Лукашысты зноў узяліся рэгуляваць цэннікі на гародніну

  • 4.12.2025, 11:30

Праблемы могуць узнікнуць з агуркамі і памідорамі.

Улады ўзялі пад кантроль павышэнне вытворцамі цэн на агуркі і памідоры. Далейшае павышэнне цэн на гэтыя тавары звыш 0,3% у месяц неабходна абгрунтаваць Камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савміне, гаворыцца ў паведамленні ўрада, піша «Салідарнасць».

Мэта гэтай ініцыятывы — «недапушчэнне спекулятыўнага і неабгрунтаванага росту цэн».

Пры гэтым скарачаецца пералік тавараў, якія падлягаюць цэнаваму рэгуляванню, з 211 да 199 пазіцый — «зыходзячы з балансу інтарэсаў дзяржавы і ўдзельнікаў спажывецкага рынку».

З іншых мер, агучаных у пастанове Савміна:

выключаюцца з цэнавага рэгулявання тавары, што рэалізуюцца ў цягніках, якія курсуюць у міжнародных зносінах

павялічваюцца граничныя максімальныя надбаўкі на дзіцячыя цацкі і лінолеум.

Нагадаем, што рэгуляванне цэн уладамі на асобныя віды прадукцыі ўводзіцца, як правіла, не ад добрага жыцця. Так было з бульбай, базавым боршчавым наборам і яблыкамі ў гэтым годзе.

Апошнія навіны