BE RU EN

У Расіі пасля атакі дронаў палае буйны хімзавод

  • 4.12.2025, 13:56

Выбухі прагрымелі ў Арле і Стаўрапальскім краі.

У ноч на 4 снежня ў Арлоўскай вобласці і Стаўрапальскім краі Расіі прагрымелі моцныя выбухі на фоне атакі беспілотнікаў. Вядома пра верагоднае траплянне ў буйны хімзавод «Азот» у Нявіннамыску, піша «Фокус».

Відавочцы налічылі не менш за 10 выбухаў у горадзе Арол Арлоўскай вобласці РФ: расіяне скардзяцца, што ад «хлопкаў» у іх ледзь не павыляталі вокны. Пра гэта пішуць мясцовыя Telegram-каналы.

«Бачныя ўспышкі ў небе. Паводле слоў відавочцаў, БПЛА ляцяць на нізкай вышыні», — паведамляюць мясцовыя СМІ.

Паводле даных OSINT-каналаў, трапленне магло адбыцца паблізу ад мясцовай ЦЭЦ. Афіцыйных каментароў ад расійскіх уладаў або пацвярджэння атакі на момант публікацыі не паступала.

Атака на Стаўрапальскі край РФ

Паралельна пра атаку беспілотнікаў паведамілі жыхары горада Нявіннамыск Стаўрапальскага краю РФ. Відавочцы налічылі не менш за 6 выбухаў у горадзе і чулі сірыны аб небяспецы.

Паводле папярэдняй інфармацыі OSINT-каналаў, у Нявіннамыску пад ударам, папярэдне, апынулася буйное хімічнае прадпрыемства «Нявіннамыскі Азот». На месцы, як дэманструюць кадры ў сацсетках, пачаўся пажар.

Завод лічыцца адным з буйнейшых у Расіі вытворцаў азотных угнаенняў і аміяку, а таксама сыравіны для выбухоўкі. Аднак афіцыйнага пацвярджэння пакуль няма.

Варта адзначыць, што прадпрыемства «Нявіннамыскі Азот» ужо не першы раз атакуюць дроны. Папярэдні абстрэл адбыўся ў ліпені 2025 года.

Апошнія навіны