BE RU EN

У Бабруйску пачалі выпускаць зефір са смакам рому

  • 31.12.2025, 19:41

Фотафакт.

У Бабруйску прадпрыемства «Чырвоны харчавік» 30 снежня прэзентавала навінку — зефір са смакам «гарачага слівачнага рому», піша Blizko.by.

Святочная акцыя адбылася ля вядомай арт-інсталяцыі фабрыкі — ажурнага яблыневага дрэва. Дзед Мароз і Снягурка віншавалі мінакоў з надыходзячым Новым годам і ўручалі самым смелым салодкія падарункі.

Падчас мерапрыемства таксама была арганізавана навагодняя дэгустацыя жавальных мармеладак «Чорныя чарвячкі» і «Белы мядзведзь».

У сацыяльных сетках фабрыка прэзентавала яшчэ адну зімовую навінку — бабруйскі зефір са смакам кактэйлю «Гарачы слівачны ром». Карыстальнікі ацанілі крэатыў і паабяцалі паспрабаваць новы смак пад ёлкай.

Апошнія навіны