Украінскія воіны разбілі калону расійскіх багі на Пакроўскім накірунку
- 31.12.2025, 20:04
Відэа.
Калона расійскіх штурмавікоў на багі была разбіта украінскай артылерыяй на Пакроўскім накірунку Данецкай вобласці.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, байцы 55-й брыгады «Запарожская Сеч» нанеслі разбуральны ўдар з агнявых груп 2П22 «Багдан» і САУ «CAESAR».
У выніку пападанняў на кадрах бачна, як расійская тэхніка разбітая на кавалкі і гарыць пасярэдзіне дарогі.