ЗСУ знішчылі дзве расійскія сістэмы СПА за гадзіну
- 31.12.2025, 19:40
Відэа.
Сілы беспілотных сістэм паказалі чарговае відэа палявання на расійскія сістэмы супрацьпаветранай абароны. На гэты раз аператарам СБС удалося ўсяго за гадзіну знішчыць адразу дзве расійскія сістэмы СПА.
Пра гэта паведамляе Telegram камандзіра СБС Роберта «Мадзяра» Броўдзі.
Па словах «Мадзяра», на працягу адной гадзіны аператары СБС знішчылі адзін ЗРК «Бук» і адзін ЗРК «Тор». Паразу варожых цэляў ажыццявілі аператары батальёна Asgard са складу 412 ОБр «Немезіс».
«Птушкі СБС з батальёна Asgard 412 ОБр «Немезіс» загняздзілі і выпалілі да попелу 31 снежня два, адзін за адным, дарагія хробачыя зенітна-ракетныя комплексы на Гуляйпольскім і Арэхоўскім напрамках», — адзначыў Броўдзі, прыклаўшы відэа знішчэння сістэм СПА.