Уладзімір Зяленскі павіншаваў украінцаў з Новым годам
- 31.12.2025, 19:14
Гэты год стаў магчымым дзякуючы ўкраінскім абаронцам.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 31 снежня ў Telegram павіншаваў украінцаў з надыходзячым Новым годам.
«Яшчэ адзін год мінае, здабыты адданасцю і стойкасцю, прынцыповасцю і штодзённай працай украінцаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы ў віншаванні.
Паводле слоў Зяленскага, гэты год стаў магчымым дзякуючы ўкраінскім абаронцам — тым, хто «адстаяў яго не толькі для Украіны, але і для ўсіх, хто цэніць свабоду і годнасць».
«Далей разам ідзём з тым, што нас трымае: вопытам і памяццю, родным словам, надзеяй і верай. Бярэм з сабой здольнасць да сумесных дзеянняў і чалавечнасць — тое, што нягледзячы ні на што. Верым у мір, змагаемся за яго і працуем дзеля гэтага. З Новым годам, дарагія ўкраінцы!» — напісаў прэзідэнт.
Ён апублікаваў сумеснае фота з першай лэдзі Украіны Аленай Зяленскай на фоне ёлкі.