У цэнтры Мінска зноў утварылася велізарная чарга
- 31.12.2025, 19:02
Па што на гэты раз?
Адзін з карыстальнікаў Threads паведаміў, што ўбачыў велізарную чаргу на першым паверсе крамы «Цэнтральны» ў цэнтры Мінска, заўважыў «Онлайнер».
«Чарга цяпер на 50 чалавек па найлепшы торт «Мара» ў Мінску. Хто хоць раз яго спрабаваў — той зразумее, чаму людзі едуць па яго і стаяць у такой чарзе!» — напісаў чалавек на сваёй старонцы.
«Мара» — адзін з самых папулярных тартоў Мінска. У кандытарскай «Цэнтральны» яго называюць легендай, а аўтарка Кацярына Стрынгель нават прысвяціла яму апавяданне «Кандытар мары», якое ўвайшло ў зборнік «Не (чысты) Мінск».